Інфармацыя аб музеі

Назва музея: гісторыка-краязнаўчы музей

Назва ўстановы адукацыі: ДУА «Ленінская сярэдняя школа Краснапольскага раёна»

Поўны адрас, тэлефон:213568, агр. Леніна,вул. Цэнтральная, 2,

Краснапольскага раёна, Магілёўскай вобласці, т. 8-02238 70313

leninskiykr@yandex.by

Профіль музея: комплексны

Музей быў створаны ў 1975 годзе на базе школы. Кіраўніком і заснавальнікам музея з’яўляўся настаўнік грамадазнаўства Аляксандр Іванавіч Марзалюк. Адкрыццю музея папярэднічала вялікая пошукавая праца, якую да гэтага каля 5 гад праводзіў Аляксандр Іванавіч. Тады экспазіцыя была прадстаўлена ў 1 невялікай зале і налічвала каля 50 экспанатаў па гісторыі школы і гісторыі вёсак мікрараёна школы. Асноўнай тэматыкай музея была этнаграфічная і ваенна-патрыятычная.

Музей складаецца з наступных раздзелаў:

  1. «Археалогія»
  2. «Этнаграфія»
  3. «Гады рэвалюцыі»
  4. «Вялікая Айчынная вайна»
  5. «Славутыя землякі»
  6. «З гісторыі школы»
  7. «З гісторыі вёсак і калгаса»
  8. «Чарнобыль — мой боль»

 

Пералік найбольш каштоўных экспанатаў:

 

Назва экспаната Захаванасць Дата набыцця
1 Саха драўляная Поўны Дар, акт №1 04.09.75г.
2 Ступа Поўны Знойдзена вуч-мі ў в. Леніна  акт №1 04.09.76.
3 Самавар Баташова Поўны Дар настаўніка Шайтура В. Г., акт № 8 17.06.77 г.
4 Бязмен Поўны Дар Шалаева С. С., акт №13 18.06.78 г.
5 Ручнікі палатняныя, вышываныя Поўны Дар настаўніка Паплыка В. Я., акт№14 23. 10. 78г.
6 Сукенка жаночая, вышываная Поўны Дар настаўніка Паплыка В. Я., акт№14 23. 10. 78г.
7 Фартух жаночы, вышываны Поўны Дар вуч-цы Глушаковай Г., акт № 15 19.06.79 г.
8 Андарак Поўны Дар вуч-цы Глушаковай Г., акт № 15 19.06.79 г
9 Франтавыя лісты Ткачова А. С. Поўны Дар Ткачова І. С., акт №1 ад 23.02.92 г
10

 

Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР Мароцкай В. П. Поўны Дар Мароцкага В. І., акт №2 ад 09.08.07 г.
11 Манеты Расійскай імперыі Поўны Дар нав. Марзалюк А. І., акт №18 08.05.80 г.
12

 

Манеты СССР Полная Дар нав. Марзалюк А. І., акт №18 08.05.80 г..

 

У раздзеле «Археалогія» сабраны каменныя, крэмневыя прыстасаванні працы: наканечнікі, праколкі, секла, зернотерки, фігуркі жывёл.

У раздзеле «Этнаграфія»  сабраны прыстасаванні працы: саха, ступа, прасніца, цэп, жорны, шалі драўляныя і жалезныя, камплекты ручнікоў, мужчынскае і жаночае адзенне, керамічны посуд, бандарныя вырабы, самавар Баташова 1825 г., верацяно і дэталі ткацкага станка.

У раздзеле «Гады рэвалюцыі» – дакументы, матэрыялы і звесткі аб нашых земляках, удзельніках рэвалюцый: аўтабіяграфія Траянава А. К., архіўныя звесткі пра яго, яго фатаграфіі, «атэстат праходжання марской службы Траянава А. К. 1914г.» (арыгінал); звесткі аб усталяванні Савецкай улады ў вёскі Леніна (в. Гніліца), звесткі аб першых кіраўніках Савецкай улады на Краснапольшчыне: Калеснікаве У. Н., Савекіне А. І., Вертлібе М. Р., Траянаве А. К., Кавалёве В. М., іх фатаграфіі.

У раздзеле «Вялікая Айчынная вайна» – партрэты герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў Краснапольшчыны, дакументы і матэрыялы пра нашага земляка героя Савецкага Саюза Шамянкова А.Д., фатаграфіі і матэрыялы пра партызанаў і падпольшчыкаў Краснапольшчыны, матэрыялы аб вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сярод экспанатаў Вялікай Айчыннай вайны маюцца наступныя: рэшткі зброі Савецкай Арміі і нямецкай: ствалы, штыкі, гільзы патронаў, гільзы артылерыйскія, кінжалы, каскі, кацялок, гранаты, калючы дрот, крамы ад аўтаматаў, абрэз, ліхтарык сігнальны, кішэнныя гадзіны, чырвонаармейская кніжка, сведчанні да медалёў.

У раздзеле «Вядомыя землякі» –  партрэты і біяграфічныя звесткі, асабістыя рэчы Героя Савецкага Саюза Шамянкова А. Д., рэвалюцыянера Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 года, дэлегата ІІ з’езда саветаў, 1 старшыні Чаракоўскага ВЧК Траянава А. К., прафесараў Шевелева С. А., Марзалюка І. А., пісьменніка Кухарава С. І.

У раздзеле «З гісторыі школы» — фатаграфіі ўсіх дырэктараў школы, педагогаў і навучэнцаў розных перыядаў (з 1936 -2023 гады), першага выпуску 10 класа Гніліцкай (Ленінскай) школы 1941 года, дыплом аб заканчэнні Мінскага педінстытута імя М.Горкага і граматы Вярхоўнага Савета БССР настаўніцы геаграфіі Мароцкай В. П., узнагародныя дакументы за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне і за педагагічную працу заслужанага настаўніка Беларусі Шумялева У. Г., фатаграфіі, біяграфіі, успаміны настаўнікаў і навучэнцаў школы – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

У раздзеле «З гісторыі вёсак і калгаса» — летапісе вёсак «Леніна»,       «Арцёхаў», «Грозны», калгасаў «Крэмль», «Энгельса».

У раздзеле «Чарнобыль-мой боль» — звесткі аб знікшых вёсках у выніку аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Усе экспазіцыі ўяўляюць цікавасць для наведвальнікаў.

 

Зараз для наведвальнікаў музея прапанаваны наступныя экскурсіі:

“Наш край ў старажытныя часы”, “Археалагічныя помнікі мікрараёна Ленінскай сярэдняй школы”, “Археалагічная карта Краснапольшчыны”, “Тапаніміка мікрараёна Ленінскай сярэдняй школы”, “Гідраграфічная сістэма і значэнне назваў рэк Краснапольскага раёна”, “Таямніцы Горскай Святой крыніцы”, “Традыцыйна-бытавая культура ў канцы XVIII ст. – першай палове XX ст.”, “Народны касцюм (строй)”, “Рушнікі”, “Аб паходжанні назвы вёскі”, “Народная гаспадарка. Гаспадарчыя прылады працы”, “Ганчарны посуд”, “Народнае дойлідства. Звычаі і абрады”, “Промыслы і рамёствы”, “Траянаў Андрэй Кузьміч – дэлегат Цэнтрабалта”, “Устанаўленне савецкай улады на Краснапольшчыне”, “Маісей Раманавіч Вертліб змагар супраць бандытызму ў гады грамадзянсай вайны”, “Настаўнікі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”, “Вайна і дзеці”, “Ішла вайна народная”, “Герой Савецкага Саюза Шамянкоў Афанасій Дзмітрыевіч — ураджэнец нашай вёскі”, “Славутыя землякі”, “З гісторыі школы”, “Знакамітыя выпускнікі”, “З гісторыі вёсак мікрараёна Ленінскай сярэдняй школы і сельскагаспадарчага прадпрыемства”, “Чарнобыль мой боль”, “Ветэраны педагагічнай працы Ленінскай сярэдняй школы”, “Ленінская сярэдняя школа на сучасным этапе развіцця”.